EasyManua.ls Logo

BRAYER BR4705 - Page 27

Default Icon
33 pages
Print Icon
To Next Page IconTo Next Page
To Next Page IconTo Next Page
To Previous Page IconTo Previous Page
To Previous Page IconTo Previous Page
Loading...
52 53bY bY






Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым
прызначэнні, як вызначана ў дадзенай інструкцыі.
Няправільнае выкарыстанне прылады можа
прывесці да яе паломкі, прычынення шкоды
карыстальніку ці яго маёмасці і не з’яўляецца
гарантыйным выпадкам.
Пераканайцеся, што працоўная напруга прылады,
якая паказана на этыкетцы, адпавядае напруге
электрасеткі.
Усталёўвайце і выкарыстоўвайце ўвільгатняльнік
паветра на роўнай, сухой і вільгацеўстойлівай
паверхні. Адлегласць да сцен, іншых прадметаў
мэблі і інтэр’еру павінна быць не меней 30 см.
Не ўсталёўвайце ўвільгатняльнік паветра зблізку
ад кампутараў ці адчувальнай электроннай тэхнікі.
Не ўсталёўвайце прыладу на напольныя пакрыцці
з доўгім ворсам.
Забараняецца выкарыстоўваць увільгатняльнік
паветра па-за памяшканнямі.
Не рэкамендуецца выкарыстоўваць прыладу
падчас навальніцы.
Аберагайце прыладу ад удараў, падзенняў, вібра-
цый і іншых механічных уздзеянняў.
Не пакідайце прыладу, якая ўключана ў сетку, без
нагляду.
Не выкарыстоўвайце прыладу ў непасрэднай
блізкасці ад награвальных прылад, крыніц цяпла
ці адкрытага полымя.
Забараняецца выкарыстоўваць прыладу ў
месцах, дзе выкарыстоўваюцца ці распыляюцца
аэразолі, а таксама зблізку ад лёгкаўзгаральных
вадкасцяў.
Не выкарыстоўвайце прыладу зблізку ад кухоннай
ракавіны, ў ванных памяшканнях, каля басейнаў
ці іншых ёмістасцяў, якія напоўнены вадой.
Калі прылада ўпала ў ваду, неадкладна выміце
вілку шнура сілкавання з электрычнай сеткі, і
толькі пасля гэтага мажліва дастаць прыладу з
вады.
Не дапушчайце, каб шнур сілкавання дакранаўся
да гарачых паверхняў і вострых кромак мэблі.
Адключайце прыладу ад электрычнай сеткі пасля
выкарыстання ці перед чысткай. Падчас адклю-
чэння прылады ад сеткі трымайцеся за вілку
шнура сілкавання і акуратна вымайце яе з элек-
трычнай разеткі, не цягніце за шнур сілкавыаня —
гэта можа прывесці да яго пашкоджання і вызваць
кароткае замыканне.
Не дакранайцеся да корпусу прылады, шнуру сіл-
кавання і вілцы шнура сілкавання мокрымі рукамі.
Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі, якія
уваходзяць у камплект пастаўкі.
Выкарыстоўвайце вадаправодную ваду, якая
прайшла ачыстку побытавымі фільтрамі для вады,
дыстыляваную ці кіпячоную ваду, тэмпература
вады, якая выкарыстоўваецца, не павінна пера-
вышаць +40°С.
Не выкарыстоўвайце газаваную ці забруджаную
ваду, забараняецца дадаваць у рэзервуар для
вады любыя парфумерныя дадаткі.
Не ўключайце прыладу без усталяванага рэзерву-
ара для вады і пры адсутнасці вады ў рэзервуары.
Адключайце ўвільгатняльнік паветра, як толькі ў
рэзервуары скончыцца вада.
Адключайце прыладу ад электрасеткі перад зняц-
цем рэзервуара для вады.
Не накрывайце ўвільгатняльнік паветра падчас
яго працы.
Не зачыняйце паветраныя адтуліны на корпусе
прылады і не дапушчайце траплення ў іх старон-
ніх прадметаў.
Не апускайце ўвільгатняльнік паветра, шнур сілка-
вання або вілку шнура сілкавання ў ваду ці любыя
іншыя вадкасці.
Забараняецца падчас працы прылады перасоўва-
ць ці нахіляць яе, таксама забараняецца знімаць
рэзервуар для вады.
Выключайце прыладу і адключайце яе ад сеткі,
вылівайце ваду з рэзервуара і
працоўнай камеры падчас чысткі ці калі вы не
карыстаецеся ўвільгатняльнікам паветра.
Перш чым перанесці прыладу ў іншае месца,
адключыце яе ад электрасеткі, падчас пераноскі
прылады будзьце асабліва асцярожныя і трымай-
це яе аберуч за корпус.

Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі
пакетамі ці пакавальнай плёнкай. 

Рэгулярна здзяйсняйце чыстку прылады.
Калі вы не будзеце карыстацца пультам дыстан-
цыйнага кіравання на працягу працяглага перыяду
часу, неабходна выняць элемент сілкавання з
батарэйнага адсека.
Пры ўсталёўцы элемента сілкавання строга вы-
конвайце палярнасць у адпаведнасці з пазначэн-
нямі.
Своечасова замяняйце элемент сілкавання.
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца ў
якасці пакавання, без нагляду.
Прылада не прызначана для выкарыстання
дзецьмі.
Здзяйсняйце нагляд за дзецьмі каб не дапусціць
выкарыстання прылады ў якасці цацкі.
Не дазваляйце дзецям дакранацца да працоўнай
паверхні, корпусу прылады, шнуру сілкавання ці
вілцы шнура сілкавання падчас працы прылады.
Будзьце асабліва ўважлівымі, калі зблізку ад пры-
лады, якая працуе, знаходзяцца дзеці ці асобы з
абмежаванымі мажлівасцямі.
Падчас працы і ў перапынках паміж працоўнымі
цыкламі трымайце прыладу ў месцах, недасягаль-
ных для дзяцей.