10 |
Агульная інфармацыя
Для збору платы бартавая прылада
выкарыстоўвае дыяпазон частот згодна
з ERC/REC 70-03, дадаткам 5, дыяпазон «a»
і дыяпазон «b».
Бартавая прылада не з’яўляецца ўласнасцю
вадзіцеля транспартнага сродку, а перадаецца
яму (ёй) выключна для карыстання электроннай
сістэмай спагнання платы на тэрыторыi Рэспублікі
Беларусь. Напрыканцы тэрміну выкарыстання
бартавую прыладу неабходна вярнуць у пункт
абслугоўвання.
Бартавую прыладу нельга ўскрываць. Любыя
несанкцыянаваныя дзеянні з прыладай
(напрыклад, зваротны інжынірынг) забароненыя.
Бартавая прылада адпавядае нормам
RED 2014/53/EU, RoHS 2011/65/EU,
WEEE 2012/19/EU.
Эксплуатацыя бартавой прылады i праходжанне
станцыі аплаты не нясе ніякай шкоды
для здароўя.
Бартавая прылада не патрабуе тэхнічнага
абслугоўвання!