EasyManuals Logo

Maxwell MW-1441 W User Manual

Maxwell MW-1441 W
To Next Page IconTo Next Page
To Next Page IconTo Next Page
To Previous Page IconTo Previous Page
To Previous Page IconTo Previous Page
Page #21 background imageLoading...
Page #21 background image
21
БЕЛАРУССКАЯ
марожаанага: хатняе марожанае мякчэйшае.
Каб марожанае не зацвярдзела, перакладзяце
яго ў кантэйнер і прыбярыце ў маразільнае
аддзяленне халадзільніка на некаторы час
(каля 30 хвілін). Не выкарыстоўвайце для
гэтых мэт чару (7).
УВАГА!
Максімальны аб’ём інгрэдыентаў у чары –
350 мл.
Максімальная працягласць бесперапыннай
працы – 40 хвілін.
Ахова электраматора ад перагрэву
У выпадку перагрэву абмоткі электраматора
спрацуе аўтаматычны тэрмазасцерагальнік
і электраматор адключыцца. У гэтым
выпадку адключыце прыбор выключальнікам
(2) і выцягніце вілку сеткавага шнура
з разеткі. Дайце прыладзе астыць на
працягу 15-30 хвілін, пасля гэтага ўключыце
прыбор.
РЭКАМЕНДАЦЫІ
• Перад прыгатаваннем марожанага
прамыйце і пратрыце насуха ўсе насадкі,
якія дакранаюцца да прадуктаў.
• Змясціце чару (7) у маразільную камеру
халадзільніка, на час не меней 8 гадзін
пры тэмпературы ў камеры не меней
-18°С. У выпадку частага выкарыстання
чары змясціце яе ў пакет і захоўвайце ў
маразільнай камеры халадзільніка.
• Дабаўляйце напаўняльнікі (шакаладную
крошку, драблёныя арэхі і г.д.) у марожанае
праз 5 хвілін пасля пачатку замешвання
ці ў марожанае, якое ўжо прыгатавана,
перад замарозкай.
• Не замарожвайце прыгатаванае
марожанае паўторна.
• Толькі што прыгатаванае марожанае
мае найлепшыя смакавыя якасці. Праз
некалькі дзён захоўвання яно можа
страціць свой смак.
• Кансістэнцыя марожанага залежыць ад
інгрэдыентаў, якія выкарыстоўваліся, іх
тэмпературы да прыгатавання, а таксама
ад тэмпературы навакольнага асяроддзя.
• Некаторыя рэцэпты патрабуюць
папярэдняга прыгатавання сумесі для
марожанага. У гэтым выпадку, прыгатуйце
сумесь мінімум за 1 дзень. Гэта дасць
магчымасць сумесі цалкам астудзіцца,
сумесь, якая дрэнна астуджана, можа не
застыць.
• Захоўвайце марожанае пры тэмпературы
-18°С.
• Тэрмін прыгоднасці марожанага,
інгрэдыенты якога не прайшлі кулінарную
апрацоўку, - не больш за адзін тыдзень.
• Марожанае, якое змяшчае сырыя яйкі,
нельга ўжываць дзецям, цяжарным
жанчынам, пажылым ці хворым людзям.
• Паколькі марожанае лёгка ўбірае пабочныя
пахі, заўсёды захоўвайце яго ў кантэйнеры
з герметычным вечкам асобна ад іншых
прадуктаў.
 Не парушайце герметычнасць чары і не
награвайце яе.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Перад чысткай выключыце прыбор і
адключыце яго ад сеткі.
Разбярыце марожаніцу. Для гэтага
павярніце вечка (3) супраць гадзіннікавай
стрэлкі, зніміце лапатку (6), зніміце
маторны блок (1) з вечка, затым адлучыце
вось (4).
Для ачысткі прыбора не выкарыстоўвайце
абразіўныя мыйныя сродкі ці цвёрдыя
шчоткі.
Прамыйце здымныя дэталі цёплай вадой з
нейтральным мыйным сродкам і вытрыце
насуха.
Пратрыце маторны блок (1) вільготнай, а
затым сухой мяккай тканінай.
УВАГА! Каб пазбегнуць ўдару электрычным
токам не апускайце маторны блок (1),
сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў
ваду ці любыя іншыя вадкасці.
РЭЦЭПТЫ
Марожанае з заварного крэму
Інгрэдыенты:
Яечныя жаўткі – 2 шт.
Цукровая пудра – 60 г
Малако (колькасць тлушчу не ніжэй 2,5%) –
125 мл
Сліўкі 33% – 125 мл
Ванільны экстракт на смак.
• Узбіць жаўткі з цукрам у асобнай місцы.
• Закіпяціць малако, трохі астудзіць.
• Уліць малако ў яечную сумесь, добра
ўзбіць.
• Змясціць сумесь, якая атрымалася, у
каструлю і паставіць на слабы агонь.
• Памешваючы, давесці сумесь да
загусцення.
• Астудзіць сумесь перад выкарыстаннем.
MW-1441.indd 21 19.03.2014 11:57:02

Questions and Answers:

Question and Answer IconNeed help?

Do you have a question about the Maxwell MW-1441 W and is the answer not in the manual?

Maxwell MW-1441 W Specifications

General IconGeneral
BrandMaxwell
ModelMW-1441 W
CategoryIce Maker
LanguageEnglish