EasyManua.ls Logo

Vitek VT-3402 PR - Page 24

Vitek VT-3402 PR
32 pages
Print Icon
To Next Page IconTo Next Page
To Next Page IconTo Next Page
To Previous Page IconTo Previous Page
To Previous Page IconTo Previous Page
Loading...
24
Беларуская
Пагрузіце насадку-блэндар (1) у
ёмістасць з прадуктамі, якія вы жадаеце
здрабніць/перамяшаць, для гэтага можна
выкарыстоўваць мерную шклянку (10).
Для ўключэння прылады націсніце і
ўтрымлівайце кнопку (5). Рэгулятарам (6)
устанавіце жаданую хуткасць кручэння
насадкі-блэндара (1). Выкарыстоўвайце
дадзены рэжым працы для змешвання вадкіх
прадуктаў.
Пры націску і ўтрыманні кнопкі турбарэжыму
(4) прылада ўключыцца на максімальных
абаротах. Выкарыстоўвайце дадзены рэжым
працы для сумеснай апрацоўкі вадкіх і
цвёрдых прадуктаў.
Нататкі
Прадукты змяшчаюцца ў ёмістасць да
ўключэння прылады.
Аб’ём прадуктаў, якія перапрацоўваюцца, не
павінен перавышаць 2/3 ад аб’ёму ёмістасці,
у якой яны перапрацоўваюцца.
Перад пачаткам працэсу драбнення/
змешвання рэкамендуецца ачысціць
садавіну ад лупіны, выдаліць неядомыя
часткі, такія як костачкі, і парэзаць садавіну
кубікамі памерам каля 2х2 см.
Пасля завяршэння выкарыстання прылады
выцягніце сеткавую вілку з электрычнай
разеткі і адключыце насадку-блэндар (1),
націснуўшы на фіксатары (2).
Увага!
Забараняецца здымаць насадку-блэндар
(1) падчас працы.
Каб не пашкодзіць лёзы, не
перапрацоўвайце занадта цвёрдыя
прадукты, такія як крупы, рыс, прыправы,
кава, цвёрдыя сарты сыру, замарожаныя
прадукты.
Пры ўзнікненні цяжкасцяў у драбненні
прадуктаў падчас працы з насадкай-
блэндарам, калі гэта магчыма, дадайце
невялікую колькасць вады, адвару ці
соку.
ВЫКАРЫСТАННЕ ВЕНЦА
Выкарыстоўвайце насадку-венца (7) толькі для
ўзбівання крэму, прыгатаванне бісквітнага цеста
ці перамешвання гатовых дэсертаў.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Перад зборкай
пераканайцеся ў тым, што вілка сеткавага
шнура не ўстаўлена ў электрычную разетку.
Устаўце венца (7) у рэдуктар (8).
Далучыце рэдуктар венца (8) да маторнага
блока (3), пстрычка фіксатараў (2) сведчыць
пра правільную ўстаноўку рэдуктара (8).
Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
Апусціце венца (7) у посуд з прадуктамі.
Для ўключэння прылады націсніце і
ўтрымлівайце кнопку (5). Рэгулятарам (6)
устанавіце жаданую хуткасць кручэння
насадкі-венца (7). Выкарыстоўвайце
дадзены рэжым працы для змешвання вадкіх
прадуктаў.
Пры націску і ўтрыманні кнопкі турбарэжыму
(4) прылада ўключыцца на максімальных
абаротах.
Пасля выкарыстання прылады выцягніце
сеткавую вілку з электрычнай разеткі,
дастаньце венца (7) з рэдуктара (8),
адключыце рэдуктар (8) ад маторнага блока
(3), націснуўшы на фіксатары (2).
Увага!
Забараняецца выкарыстоўваць венца (7)
для замешвання крутога цеста.
Прадукты змяшчайце ў ёмістасць да
ўключэння прылады.
ВЫКАРЫСТАННЕ НАСАДКІ
ДЛЯ ПРЫГАТАВАННЯ ПЮРЭ
Увага!
Насадка (9) выкарыстоўваецца для
прыгатавання пюрэ з варанай бульбы,
морквы ці іншай гародніны.
Для прыгатавання пюрэ рэкамендуецца
выкарыстоўваць бульбу рассыпістых
гатункаў.
Забараняецца апускаць насадку для
прыгатавання бульбянога пюрэ ў
кіпячыя вадкасці, напрыклад, падчас
прыгатавання супу.
Не выкарыстоўвайце насадку (9) для
перапрацоўкі цвёрдых прадуктаў і
прадуктаў, не падвергнутых тэмпературнай
апрацоўцы, паколькі гэта можа прывесці да
пашкоджання насадкі (9).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Перад зборкай
пераканайцеся ў тым, што вілка сеткавага
шнура не ўстаўлена ў электрычную разетку.
Далучыце насадку (9) да маторнага блока
(3), пстрычка фіксатараў (2) сведчыць пра
правільную ўстаноўку насадкі (9).
Устаўце сеткавую вілку ў электрычную
разетку.
Апусціце насадку (9) ў посуд з прадуктамі.
Рэгулятарам (6) усталюйце жаданую хуткасць
працы.
VT-3402.indd 24 07.03.2014 15:07:31

Related product manuals