EasyManua.ls Logo

Vitek VT-1663 BK - Page 48

Vitek VT-1663 BK
64 pages
Print Icon
To Next Page IconTo Next Page
To Next Page IconTo Next Page
To Previous Page IconTo Previous Page
To Previous Page IconTo Previous Page
Loading...
48
Беларуская
Не ўсталёўвайце печ ў месцах з павышанай вільготнасцю і высокай тэмпературай, а таксама паблізу
лёгкаўзгаральных прадметаў.
Устанаўлівайце печ ў месцах, недаступных для дзяцей.
Усталюйце печ так, каб ад сцяны да задняй і бакавых сценак печы заставалася адлегласць не менш за 20 см,
а вольная прастора над печчу складала не менш за 30 см.
Не знімайце апорныя ножкі з днішча печы.
Не зачыняйце вентыляцыйныя адтуліны на корпусе печы.
Трэба размяшчаць мікрахвалевую печ воддаль ад тэлевізійных і радыёпрыёмнікаў, каб пазбегнуць з’яўлення
перашкод падчас прыёму тэле- і радыёсігналаў.
ПАПЯРЭДЖАННЕ:
У выпадку выхаду з ладу мікрахвалевай печы па віне ўладальніка ён пазбаўляецца права на бясплатнае
гарантыйнае абслугоўванне і рамонт.
ЭКСПЛУАТАЦЫЯ ПЕЧЫ
Усталяванне бягучага часу
1. Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную разетку.
2. Націсніце кнопку (12) «Гадзіннік», на дысплеі (6) адлюструюцца знакі фармату часу: 24 гадзіны («Hr 24»).
3. Каб змяніць фармат адлюстравання часу на 12-гадзінны, націсніце кнопку (12) «Гадзіннік» паўторна, на
дысплеі адлюструюцца знакі «Hr 12». Прапусціце дадзены крок, калі жадаеце пакінуць 24-гадзінны фармат
адлюстравання часу.
4. Кнопкамі (11) устанавіце бягучы час у гадзінах і хвілінах.
5. Для захавання наладаў націсніце на кнопку (12) «Гадзіннік».
Заўвагі:
Калі вы не захавалі налады, то праз 20 секунд пасля апошняга націску адбываецца зварот да папярэдніх
значэнняў.
Калі падчас наладжвання часу вы націснеце на кнопку (15) «Скіданне», прылада вернецца да папярэдніх
наладаў.
Для прагляду бягучага часу падчас прыгатавання націсніце на кнопку (12) «Гадзіннік».
ФУНКЦЫЯ АДКЛАДЗЕНАГА СТАРТУ
Дадзеная прылада дазваляе не толькі выбраць праграму прыгатавання, але і ўстанавіць час пачатку
прыгатавання. Функцыя адкладзенага старту ўстанаўліваецца кнопкай (16) «Таймер» л. «Прыгатаванне
прадуктаў у ЗВЧ-печы»).
ПРЫГАТАВАННЕ ПРАДУКТАЎ У ЗВЧ-ПЕЧЫ
Перш чым пачаць прыгатаванне, задайце патрэбны рэжым прыгатавання, узровень магутнасці мікрахваль,
працягласць прыгатавання або выберыце праграму аўтаматычнага прыгатавання.
Агульныя звесткі
Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную разетку і усталюйце бягучы час.
Адкрыйце дзверцы (2), націснуўшы на клавішу (8), і змясціце прадукты ў працоўную камеру. Каб прадухіліць
забруджванне працоўнай камеры, накрыйце прадукты ахоўным вечкам, якое падыходзіць для выкарыстання
ў мікрахвалевай печы. Зачыніце дзверцы.
Устанавіце праграму прыгатавання прадуктаў або ўключыце праграму аўтаматычнага прыгатавання прадуктаў
л. ніжэй).
Для адмены ўстановак ці праграм, націсніце кнопку (15) «Скіданне», пры неабходнасці паўторна ўстанавіце
неабходную праграму прыгатавання прадуктаў.
Настройце функцыю адкладзенага старту. Для гэтага націсніце кнопку (16) «Таймер» і кнопкамі (11) устанавіце
час пачатку прыгатавання. Прапусціце дадзены крок, калі жадаеце пачаць прыгатаванне неадкладна.
Завяршыўшы настройку, уключыце прыладу, націснуўшы кнопку (14) «Старт/Стоп».
Нататка: - Калі, усталяваўшы праграму прыгатавання прадуктаў, вы не націснулі кнопку (14) «Старт/Стоп» на
працягу 20 секунд, прылада вернецца да рэжыму адлюстравання бягучага часу, а налады праграмы будуць
скасаваны.
Калі прыгатаванне будзе скончана, прагучаць гукавыя сігналы, на дысплеі з’явяцца знакі «End».
Нататка:
Каб прыпыніць праграму прыгатавання прадуктаў, націсніце кнопку (14) «Старт/Стоп» ці адкрыйце дзверцы
(2). Каб аднавіць праграму прыгатавання, зачыніце дзверцы і націсніце кнопку (14) «Старт/Стоп».
Каб выключыць праграму прыгатавання націсніце кнопку (14) «Старт/Стоп», затым кнопку (15) «Скіданне».
VT-1663_RUS.indd 48 11.02.2014 12:51:01

Related product manuals