EasyManua.ls Logo

Vitek VT-1663 BK - Page 49

Vitek VT-1663 BK
64 pages
Print Icon
To Next Page IconTo Next Page
To Next Page IconTo Next Page
To Previous Page IconTo Previous Page
To Previous Page IconTo Previous Page
Loading...
49
Беларуская
Калі прылада знаходзіцца ў рэжыме адкладзенага старту, вы можаце прагледзець час пачатку прыгатавання.
Для гэтага націсніце кнопку (16) «Таймер», час пачатку прыгатавання будзе адлюстроўвацца на дысплеі (6)
на працягу 5 секунд.
Функцыя адкладзенага старту не даступна для праграм размарозкі і праграм хуткага старту
(праграм, якія актывіруюцца кнопкамі (11) «1» – «9», гл. падзел «Хуткі старт»).
Хуткі старт
Гэтая функцыя дазваляе хутка ўключыць печ для разагравання або прыгатавання прадуктаў на поўнай магутнасці
(100%).
У рэжыме адлюстравання бягучага часу націсніце на кнопкі (11) ад «1» да «9», прылада ўключыцца і будзе
працаваць на максімальнай магутнасці на працягу ўстаноўноўленага часу («1» адпавядае 1 хвіліне, «2» 2
хвілінам і г.д.).
Рэжым мікрахваль
Для ўсталявання ўзроўню магутнасці націсніце кнопку (13) «Магутнасць», на дысплэі (6) адлюструюцца
сімвалы «Р100».
Паслядоўна націскаючы кнопку (13) «Магутнасць», выбярыце ўзровень магутнасці: ад 100% (Р100) да 0%
(Р-00) з крокам 10%.
Нататка: - Устанавіўшы магутнасць 0% (Р-00), вы можаце выкарыстоўваць прыладу ў якасці кухоннага таймера.
Кнопкамі (11) усталюйце працягласць прыгатавання ў дыяпазоне ад 1 секунды да 99 хвілін 99 секунд.
Націсніце кнопку (14) «Старт/Стоп», печ уключыцца і пачнецца працэс прыгатавання прадуктаў, час працы
ўстаноўленай праграмы, які застаўся, будзе адлюстроўвацца на дысплеі (6).
Нататка: - Каб падчас прыгатавання прадуктаў паглядзець устаноўлены ўзровень магутнасці, націсніце кнопку
(13) «Магутнасць».
Прыгатаванне згодна вагі
Праграма «Прыгатаванне згодна вагі» дазваляе прыгатаваць ялавічыну, бараніну ці свініну вагай да 2 кілаграм
300 грам.
Націсніце кнопку (9) «Прыгатаванне згодна вагі».
Кнопкай (11) «1», «2» ці «3» выбярыце тып прадукта:
«1» - ялавічына,
«2» - бараніна,
«3» - свініна.
Кнопкамі (11) увядзіце вагу прадуктаў у грамах.
Каб пачаць прыгатаванне, націсніце кнопку (14) «Старт/Стоп».
Размарозка па вазе
Націсніце кнопку (9) «Размарозка па вазе».
Кнопкамі (11) увядзіце вагу прадуктаў у грамах (максімальная вага - 2700 г).
Каб пачаць прыгатаванне, націсніце кнопку (14) «Старт/Стоп».
Пра неабходнасць перавярнуць прадукты паведаміць гукавы сігнал. Перавярнуўшы прадукты, зачыніце
дзверцы (2) і націсніце кнопку (14) «Старт/Стоп».
Нататка: - Кнопку (14) «Старт/Стоп» неабходна націснуць, нават калі вы не адкрывалі дзверцы і не
пераварочвалі прадукты.
Хуткая размарозка
Дакраніцеся да кнопкі (9) «Хуткая размарозка».
Кнопкамі (11) усталюйце працягласць размарозкі (да 99 хвілін 99 секунд).
Каб пачаць прыгатаванне, націсніце кнопку (14) «Старт/Стоп».
Пра неабходнасць перавярнуць прадукты паведаміць гукавы сігнал. Перавярнуўшы прадукты, зачыніце
дзверцы (2) і націсніце кнопку (14) «Старт/Стоп».
Нататка: - Кнопку (14) «Старт/Стоп» неабходна націснуць, нават калі вы не адкрывалі дзверцы і не
пераварочвалі прадукты.
Прыгатаванне прадуктаў ў 3 этапы
Вы можаце запраграмаваць печ на прыгатаванне прадуктаў у тры этапы. Для першага этапу выбярыце праграму
«Хуткая размарозка», для астатніх этапаў прыгатавання прадуктаў - рэжымы мікрахваляў. Калі прадукты не
патрабуюць размарозкі, вы можаце запраграмаваць прыгатаванне прадуктаў у два этапы ў рэжыме мікрахваляў.
Для кожнага этапу прыгатавання прадуктаў, устанавіце неабходны час працы.
VT-1663_RUS.indd 49 11.02.2014 12:51:01

Related product manuals