EasyManuals Logo

NOCO Genius BOOST X User Guide

NOCO Genius BOOST X
376 pages
To Next Page IconTo Next Page
To Next Page IconTo Next Page
To Previous Page IconTo Previous Page
To Previous Page IconTo Previous Page
Page #267 background imageLoading...
Page #267 background image
BE
прадукт з пашкоджаным шнуром сілкавання. Вільготнасць і вадкасці могуць пашкодзіць выраб. Не карыстайцеся вырабам або яго электрычнымі кампанентамі
паблізу вадкасцяў. Захоўвайце і эксплуатуйце выраб у сухім месцы. Не выкарыстоўвайце выраб, калі ён стаў вільготным. Калі выраб ужо працуе і намакае, ад-
ключыце яго ад акумулятара і неадкладна спыніце выкарыстанне. Не адключайце прыладу, пацягнуўшы за кабель. УВАГА: Гарачая паверхня, Пачакайце, пакуль
прылада астыне, перш чым апрацоўваць. Мадыфікацыі. Не спрабуйце змяняць, мадыфікаваць або рамантаваць любую частку вырабу. Разбіранне вырабу можа
прывесці да траўмаў, смерці або пашкоджання маёмасці. Калі выраб пашкоджаны, няспраўны або ўступае ў кантакт з вадкасцю, спыніце яго выкарыстанне і
звярніцеся да NOCO. Любыя мадыфікацыі вырабу прывядуць да анулявання гарантыі. Аксэсуары. Гэты выраб прызначаны для выкарыстання толькі з аксесу-
арамі NOCO. NOCO не нясе адказнасці за бяспеку карыстальніка ці пашкоджанні пры выкарыстанні аксесуараў, не зацверджаных NOCO. Размяшчэнне. Пра-
духіліце любы кантакт кіслаты акумулятара з вырабам. Не карыстайцеся вырабам ў закрытай зоне або зоне з абмежаванай вентыляцыяй. Не ўсталёўвайце
акумулятар на выраб. Размяшчайце кабель так, каб пазбегнуць выпадковага пашкоджання шляхам перамяшчэння мабільных частак (уключаючы кажухі і
дзверы), мабільных частак рухавіка (у тым ліку лопасці вентылятара, рамяні і шківы), або таго, што можа стаць пагрозай ці прывесці да траўмаў або смерці.
Працоўная тэмпература. Гэты выраб прызначаны для працы пры тэмпературы навакольнага асяроддзя ад -20°C да 50°С. Не карыстайцеся вырабам паза
межамі тэмпературных дыяпазонаў. Не карыстайцеся халодным замарожаным акумулятарам. Неадкладна спыніце выкарыстанне вырабам, калі акумулятар
становіцца занадта цёплым. Захоўванне. Не выкарыстоўвайце і не захоўвайце выраб у месцах з высокай канцэнтрацыяй пылу або іншых матэрыялаў у паветры.
Захоўваеце выраб на роўнай стабільнай паверхні, каб прадухіліць падзенне. Захоўваеце выраб у сухім месцы. Тэмпература захоўвання ад -20°С - 50°С (Ад 0°C
да +40°C сярэдняя тэмпература). Ніколі не перавышайце тэмпературу ў 80°С пры любых умовах. Сумяшчальнасць. Выраб сумяшчальны толькі з 12-вальто-
вымі свінцова-кіслотнымі акумулятарамі. Не спрабуйце выкарыстоўваць выраб з любым іншым тыпам акумулятара. Пераход да іншых хімічных акумулятараў
можа прывесці да траўмы, смерці або пашкоджання маёмасці. Звярніцеся да вытворцы акумулятара паперад спробы его запуску. Не выкарыстоўвайце акуму-
лятар, калі не ўпэўненыя ў его хімічным складзе або напружанні. Акумулятар. Убудаваны літый-іённы акумулятар павінен быць заменены толькі NOCO, і пера-
працаваны або утылізаваны асобна ад бытавых адходаў. Не спрабуйце замяніць акумулятар самастойна. Не апрацоўвайце пашкоджаныя або працякалыя
літый-іённыя акумулятары. Ніколі не выкідвайце акумулятар у бытавое смецце. Утылізацыя акумулятараў ў бытавое смецце зяўляецца незаконнай справай ў
адпаведнасці з дзяржаўнымі і федэральнымі прыродаахоўнымі законамі. Заўсёды перадавайце выкарыстаныя акумулятары ў мясцовы цэнтр ўтылізацыі. Калі
акумулятар стаў празмерна гарачы, мае асаблівы пах, дэфармаваны, перарэзаны альбо мае анамальныя зявы, неадкладна спыніце яго карыстанне і звяжыце-
ся з NOCO. Зарадка акумулятара. Зараджайце прыладу з дапамогай зараднага кабеля з раздымам USB-C, які ўваходзіць у камплект пастаўкі, або зараднай
прылады для аўтамабіля на 12 В. NOCO не рэкамендуе выкарыстоўваць кабелі USB-C і адаптары сілкавання іншых вытворцаў і не нясе адказнасці за шкоду,
траўмы і/або смерць, прычыненую(-ыя) пры выкарыстанні зарадных прылад іншых вытворцаў. Прытрымвайцеся патрабаванняў асцярожнасці пры выкарыстанні
нізкаякасных сеткавых адаптараў, так як яны могуць стварыць сурёзную небяспеку паразы электрычным токам, якая можа прывесці да траўмаў і/або смерці
чалавека, пашкоджання абсталявання і маёмасці. Выкарыстанне пашкоджаных кабеляў або зарадных прылад, а таксама зарадка ў вільготных умовах можа
прывесці да паразы электрычным токам. Выкарыстанне неорігінальных сеткавага адаптара або сеткавага адаптара іншага вытворцы можа скараціць тэрмін
службы вашаq прылады і прывесці да яе няспраўнасці. NOCO не нясе адказнасці за бяспеку карыстальніка пры выкарыстанні прыладаў і расходных матэрыялаў,
якія не былі адобраны NOCO. Пры выкарыстанні USB-адаптара сілкавання для зарадкі пераканайцеся, што сеткавы штэкер цалкам устаўлены ў адаптар, перш
чым падключыць адаптар да разеткі. Сеткавыя адаптары могуць награвацца падчас нармальнай эксплуатацыі, і іх працяглы кантакт са скурай можа прывесці
да траўмы. Заўсёды забяспечвайце належную вентыляцыю адаптараў пры іх выкарыстанні. Для максімальнага падаўжэння тэрміну службы акумулятара
старайцеся не зараджаць прыладу больш за тыдзень запар, паколькі празмерная зарадка можа скараціць тэрмін службы. Прылада паступова разряжается, калі
не выкарыстоўваецца, і яе трэба падзарадзіць перад выкарыстаннем. Адключайце прыладу ад крыніцы сілкавання, калі яна не выкарыстоўваецца.

Table of Contents

Other manuals for NOCO Genius BOOST X

Questions and Answers:

Question and Answer IconNeed help?

Do you have a question about the NOCO Genius BOOST X and is the answer not in the manual?

NOCO Genius BOOST X Specifications

General IconGeneral
BrandNOCO Genius
ModelBOOST X
CategoryRemote Starter
LanguageEnglish

Related product manuals