EasyManua.ls Logo

PROF DC 16E - Прынцып Дзеяння; Размяшчэнне

Default Icon
118 pages
Print Icon
To Next Page IconTo Next Page
To Next Page IconTo Next Page
To Previous Page IconTo Previous Page
To Previous Page IconTo Previous Page
Loading...
107
Прынцып дзеяння
Тавар з’яўляецца асушальнікам паветра. Ён рэгулюе адносную вільготнасць,
прапускаючы паветра праз прыстасаванне, якое прымушае залішнюю вільгаць
кандэнсіравацца на ахаджальных элементах. Сутыкненне з халоднай паверхняй
выклікае кандэнсацыю вільгаці, якая утрымліваецца ў паветры. Атрыманы кандэнсат
сцякае напрамую ў рэзервуар. Пасля гэтага асушанае паветра праходзіць праз
кандэнсатар, дзе крыху падаграваецца і зноў трапляе ў памяшканне з ужо
павялічанай тэмпературай.
Размяшчэнне
Залішняя вільгаць вандруе
па ўсяму вашаму дому тымі
самымі шляхамі, што і
кухонныя пахі, якія
пранікаюць у кожны пакой. З
гэтай прычыны асушальнік
паветра мусіць быць
размешчаны так, каб была
магчымасць уцягваць
вільготнае паветра з усіх
бакоў. У выпадку, калі ў вас
ёсць значная праблема ў
пэўным месцы, вы можаце
спачатку размясціць
асушальнік паблізу гэтага
месца, а потым перасунуць
яго бліжэй да цэнтра
памяшкання.
Пры размяшчэнні
асушальніка упэўніцеся, што
ён стаіць на роўнай паверхні
і што з абодвух яго бакоў
засталося як мінімум 10 см
(4") вольнай прасторы, каб
забяспечыць добрую
паветраную плынь.
Для большай мабільнасці
асушальнік мае
колцы-ролікі. Калі вы
збіраецеся перамясціць
прыбор, трэба спачатку яго
выключыць і спаражніць
рэзервуар для вады.
Не рэкамендуецца
выкарыстоўваць
падаўжальны шнур, пагэтаму
пастарайцеся забяспечыць,
каб прыбор знаходзіўся
дастаткова блізка да
стацыянарнай разеткі. Калі
неабходна выкарыстаць
падаўжальнік, упэўніцеся,
што дыяметр провада ў
кабелі адпавядае як
найменш 1 мм
2
.
На працягу дзеяння
асушальніка знешнія дзверы
і вокны павінны быць
зачыненыя для большай
эфектыўнасці яго работы,
калі гэта неабходна.
СУХОЕ ЦЁПЛАЕ
ПАВЕТРА
ВЕНТЫЛЯТАР
РУХАВІК
РЭЗЕРВУАР ДЛЯ
ВАДЫ
КАНДЭНСАТАР
ВЫПАРВАЛЬНІК
ВІЛЬГОТНАЕ
ПАВЕТРА
КАМПРЭСАР
РЭЗЕРВУАР
ДЛЯ ВАДЫ
МІКРАВЫКЛЮЧАЛЬНІК