BY-
БЕЛАРУСКАЯ
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
Глядзіце падказкі ў інструкцыі па эксплуатацыі
Каб пазбегнуць магчымых траўмаў
УВАГА:
Не ўжываце пашкоджаную або няспраўную печ.
Калі ласка, праверце наступныя дэталі перад вы-
карыстаннем:
а) Дзверы: упэўніцеся, што дзверы зачыняюцца
правільна, і яны не дэфармаваныя.
б) Петлі і дзвярныя затворы: упэўніцеся, што
яны не зламаныя і не пашкоджаныя.
в) Дзвярныя затворы і затворныя паверхні:
упэўніцеся, што яны не пашкоджаныя.
г) Унутраны корпус печы і дзверы: упэўніцеся,
што няма ўвогнутасцяў.
д) Кабель сілкавання і штэпсель: упэўніцеся,
што яны не пашкоджаныя.
Калі дзверы або дзвярныя затворы пашкоджаныя,
печчу карыстацца нельга, пакуль пашкоджанне
не выпраўлена кампетэнтным спецыялістам.
Ніколі не спрабуйце наладзіць, адраманта-
ваць ці змяніць канфігурацію печы самастой-
на. Для любой асобы, акрамя кампетэнтнага
спецыяліста, небяспечна выконваць любыя
аперацыі, якія прадугледжваюць зняцце
крышкі, якая забяспечвае абароненасць ад
уздзеяння ЗВЧ-энергіі.
Для таго, каб пазбегнуць перагрэву і ўзгарання,
асабліва пільна сачыце за печчу падчас гатавання
страў або награвання прадуктаў з высокім зместам
цукру і тлушчу, напрыклад, каўбасы, пірагоў або
каляднага пудынгу.
7