BY-12
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
Карыстанне печчу дзецьмі
УВАГА: Дазваляйце дзецям (узростам больш за 8
год) карыстацца печчу без дагляду бацькоў толькі ў
выпадку, калі дзіця ведае ўсе неабходныя інструк-
цыі па бяспецы і выконвае іх, а таксама разумее ры-
зыку наступстваў няслушнага карыстання. Калі печ
выкарыстоўваецца ў рэжымах ГРЫЛЬ, МІКС-ГРЫЛЬ
ці АЎТАГАТАВАННЕ, дзеці могуць карыстацца ёй
толькі пад даглядам дарослых. Прыстасаванне не
прызначанае для карыстання ім людзьмі (у тым
ліку, дзецьмі) з асаблівасцямі фізічнага ці псіхічнага
развіцця, або з недахопам патрэбнага досьведу і
ведаў, пры ўмове, што яны не ведаюць патрэбных
інструкцыяў па карыстанні дадзеным прыстасаван-
нем. Дагляд за дзецьмі патрэбен, каб запэўніцца,
што яны не забаўляюцца з прыстасаваннем.
Не дазваляйце торгацца або гайдацца на дзверцы
печы. Не дазваляйце забаўляцца з печчу.
Дзецям трэба даваць усе важныя ўказанні па бяс-
пецы: неабходнаcць выкарыстання трымальнікаў,
асцярожнае зняцце вечкі; наданне асаблівай ўвагі
ўпакоўцы, напрыклад для смажання, паколькі яна
можа быць вельмі гарачай.