5
BE
•Моцна замацуйце кабелі ў месцах унутранага і вонкавага
падлучэнняў, пралажыце кабель так, каб нацяжэнне не
адключыла яго ад злучальных клем. Няправільнае або
няшчыльнае падлучэнне можа прывесці да перагрэву або
ўзгарання.
•Перад выкарыстаннем кандыцыянера ўсталюйце асобную
электрычную разетку і аўтаматычны выключальнік.
•Не падлучайце провад зазямлення да газавай трубы,
громаадвода або зазямлення тэлефона.
•Нічога не павінна закрываць вентыляцыйныя адтуліны.
•Стацыянарная праводка павінна мець сродкі адключэння
згодна з правіламі арганізацыі праводкі.
•Не ўстанаўлівайце прыбор у патэнцыйна
выбухованебяспечным асяроддзі.
Эксплуатацыя
•Абавязкова выкарыстоўвайце толькі дэталі, пералічаныя ў
спісе запасных частак. Ніколі не спрабуйце мадыфікаваць
абсталяванне.
•Пераканайцеся, што вонкавы блок усталяваны ў недаступным
для дзяцей месцы.
•Утылізуйце элементы сілкавання ў месцы, якое ахоўваецца ад
агню.
•Карыстайцеся толькі холадагентам, які ўказаны на этыкетцы
кандыцыянера.
•Выключыце сілкаванне ў выпадку незвычайнага шуму, паху
або выхаду дыму з кандыцыянера.
•Не пакідайце побач з кандыцыянерам лёгкаўзгаральныя
рэчывы, напрыклад бензін, бензол, або растваральнік.
•Звярніцеся ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр, калі кандыцыянер
трапіў у ваду (напр. падчас затаплення).
•Не выкарыстоўвайце кандыцыянер працяглы перыяд часу ў
малым памяшканні без належнай вентыляцыі.
•У выпадку ўцечкі газу (фрэону, прапану, звадкаванага газу і
г.д.) праветрыце памяшканне перад тым, як выкарыстоўваць
кандыцыянер.