БЕЛАРУСКI
46
МІКРАХВАЛЕВАЯ ПЕЧ
АПІСАННЕ
1. Зашчапкі дзверцаў
2. Назіральнае акно
3. Шкляны паддон
4. Апора шклянога паддона
5. Ролікавае кольца
6. Выйсце ЗВЧ-хваль
7. Панэль кіравання
8. Сістэма блакавання дзверцаў печы
9. Рашотка для грылю (выкарыстоўваецца толькі ў рэжыме «Грыль»)
Панэль кіравання:
10. Дысплей
11. Кнопка «ЗВЧ/Грыль/Комбі»
12. Кнопка «Размарозка па вазе/часу»
13. Кнопка «Гадзіны/Перадусталёўкі»
14. Кнопка «Стоп/Адмена»
15. Кнопка «Старт/+30 сек/Пацвердзіць»
16 Ручка усталёўкі «Час/Вага/Аўта-меню»
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Забараняецца эксплуатацыя печы з адкрытымі дзверцамі, паколькі гэта небяспечна, бо ёсць
•
верагоднасць уздзеяння шкоднага мікрахвалевага выпраменьвання.
Не ўносіце змены ў электрычныя ланцугі ахоўныя блакаванні дзверцаў печы.
•
Не змяшчайце якія-небудзь прадметы паміж корпусам печы і яе дзверцамі, старанна выдаляйце
•
забруджванні ці рэшткі мыйнага сродку з унутранай паверхні дзверцаў.
Не выкарыстоўвайце пашкоджаную печ, асабліва важна, каб дзверцы належным чынам зачыняліся, і
•
не было пашкоджанняў:
- дзверцаў (пагнутыя),
- шарніраў і зашчапак (зламаныя ці саслабленыя).
Рэгулёўка ці рамонт печы павінны ажыццяўляцца толькі адмыслоўцамі аўтарызаванага сэрвіснага
•
цэнтра.
Меры засцярогі
Пры эксплуатацыі электрапрыбораў неабходна выконваць меры бяспекі.
УВАГА! Каб пазбегнуць апёкаў, паразы электрычным токам, пажару, уздзеяння ўцечкі мікрахвалевага
выпраменьвання і не прычыніць шкоды здароўю:
Перад выкарыстаннем прылады ўважліва прачытайце ўсе інструкцыі.
•
Перад уключэннем пераканайцеся, што напруга электрычнай сеткі адпавядае напрузе, паказанай на
•
корпусе прылады.
Выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ толькі па яе прамым прызначэнні, як выкладзена ў дадзенай
•
інструкцыі.
Мікрахвалевая печ прызначана для падрыхтоўкі і разагравання гатовых страў.
•
Не ўключайце печ без прадуктаў.
•
Каб пазбегнуць рызыкі ўзгарання ў працоўнай камеры печы:
•
- Пры разаграванні ежы ў пластыкавым ці папяровым пакаванні сачыце за працэсам разагравання, каб
пазбегнуць магчымасці ўзгарання пакавання.
- Перад размяшчэннем у печы папяровых ці пластыкавых пакетаў выдаляйце з іх драцяныя закруткі.
- Калі адбылося ўзгаранне ўсярэдзіне печы, неадкладна выключыце яе і адлучыце печ ад сеткі, не
адкрывайце дзверцы, каб не даць агню распаўсюдзіцца.
- Не выкарыстоўвайце працоўную камеру печы для захоўвання, не пакідайце ў ёй паперу ці прадукты.
Посуд павінен быць папярэдне правераны на прыдатнасць яго выкарыстання ў мікрахвалевай печы.
•
46
БЕЛАРУСКI
VT-1652 BELORUS.indd 46VT-1652 BELORUS.indd 46 09.08.2011 17:17:5509.08.2011 17:17:55