EasyManua.ls Logo

Vitek VT-1652 - Page 47

Vitek VT-1652
68 pages
Print Icon
To Next Page IconTo Next Page
To Next Page IconTo Next Page
To Previous Page IconTo Previous Page
To Previous Page IconTo Previous Page
Loading...
47
БЕЛАРУСКI
Будзьце асцярожныя, калі вымаеце посуд з печы, бо бурнае закіпанне напояў, разаграваемых у
мікрахвалевых печах, можа адбывацца ўжо пасля завяршэння іх разагравання.
Забараняецца смажыць прадукты ў печы.
Нельга рыхтаваць і разаграваць у мікрахвалёвай печы яйкі ў шкарлупіне, яны могуць падарвацца нават
пасля завяршэння іх разагравання.
Праколвайце перад прыгатаваннем прадукты з тоўстай лупінай (напрыклад, бульба, шынкі ці яблыкі).
Перш чым карміць дзіця з бутэлечкі, разагрэтай у мікрахвалевай печы, каб пазбегнуць апёкаў,
узбаўтайце змесціва і праверце яго тэмпературу.
Посуд можа моцна награвацца, атрымліваючы цяпло ад прадуктаў, якія гатуюцца, таму неабходна
карыстацца рукавіцамі ці прыхваткамі.
Ніколі не пакідайце працуючую прыладу без нагляду.
Будзьце асабліва ўважлівыя, калі побач з працуючай прыладай знаходзяцца дзеці ці асобы з
абмежаванымі магчымасцямі.
Прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі
асобай, якая адказвае за іх бяспеку, не дадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі пра бяспечнае
карыстанне прыладай і тых небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе няправільным карыстанні.
Не зачыняйце вентыляцыйныя адтуліны на корпусе мікрахвалевай печы.
Не апускайце сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя вадкасці.
Пазбягайце кантакту сеткавага шнура і вілкі сеткавага шнура з гарачымі паверхнямі.
Не дапушчайце звісання сеткавага шнура з краю стала.
Пры адлучэнні вілкі сеткавага шнура ад электрычнай разеткі трымайцеся за вілку, а не за сам шнур.
Не падлучайце і не адлучайце сеткавы шнур мокрымі рукамі, гэта можа прывесці да паразы электрычным токам.
Забараняецца карыстацца прыладай з пашкоджаным сеткавым шнурам ці сеткавай вілкай, а таксама ў
тым выпадку, калі прылада функцыянуе са збоямі, ці калі яна звалілася з вышыні, ці пашкоджана іншым
чынам.
Для рамонту прылады ці замены сеткавага шнура звярніцеся ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
Прылада прызначана для выкарыстання толькі ў хатніх умовах.
ПРАВІЛЫ ПРЫГАТАВАННЯ ПРАДУКТАЎ У МІКРАХВАЛЕВЫХ ПЕЧАХ
Пры прыгатаванні бекону не кладзіце яго непасрэдна на шкляны паддон, мясцовы перагрэў шклянога
паддона можа прывесці да з'яўлення ў ім расколін.
Падчас прыгатавання выкарыстоўвайце посуд, прызначаны для мікрахвалевых печаў, усталяваўшы яго
на шкляны паддон.
Для раўнамернага прыгатавання прадуктаў змяшчайце таўсцейшыя кавалкі прадуктаў бліжэй да краёў
посуду.
Сачыце за часам прыгатавання. Усталюйце найменшы час прыгатавання, і, калі неабходна, дадайце
яшчэ. Не перавышайце час прыгатавання прадуктаў, гэта можа прывесці да іх узгарання.
Гатуйце ежу пад шкляным вечкам. Вечка прадухіліць распырскванне соку ці тлушчу і дапаможа
прадуктам гатавацца раўнамерна.
Для паскарэння працэсу прыгатавання адзін раз перавярніце прадукты хуткага прыгатавання
(напрыклад, кураняты ці гамбургеры). Калі кавалкі мяса вялікія, тады іх варта, прынамсі, двойчы
пераварочваць падчас прыгатавання.
Перамешвайце падчас прыгатавання прадукты, перасоўваючы іх зверху ўніз і ад цэнтра да краёў
посуду.
КІРАЎНІЦТВА ПА ВЫБАРУ ПОСУДУ
Ідэальны матэрыял для посуду для мікрахвалевых печаў павінен быць «празрыстым» для мікраволнаў,
гэта дазваляе іх энергіі праходзіць праз посуд і разаграваць ежу.
Мікраволны не могуць пранікаць скрозь метал, таму металічны посуд ці стравы з металічным
аздабленнем нельга выкарыстоўваць.
Нельга змяшчаць у печ прадметы, вырабленыя з паўторна выкарыстоўванай паперы, бо яна можа
ўтрымоўваць украпванні металу, якія могуць стаць прычынай узгарання пакавання.
Круглыя і авальныя стравы пераважней для выкарыстання ў мікрахвалевай печы, чым прастакутныя.
VT-1652 BELORUS.indd 47VT-1652 BELORUS.indd 47 09.08.2011 17:17:5509.08.2011 17:17:55

Related product manuals