12
Эксплуатацыя
BE
Заўвагі па эксплуатацыі
Парады для эканоміі электраэнергіі
 • Не ахалоджвайце празмерна памяшканне. Гэта можа быць шкодным для вашага здароўя і будзе 
спажываць больш электраэнергіі.
 • Падчас работы кандыцыянера завешвайце вокны жалюзі або шторамі.
 • Шчыльна закрывайце вокны і дзверы пры ўключаным кандыцыянеры.
 • Напраўце паветраны паток вертыкальна або гарызантальна, каб забяспечыць цыркуляцыю паветра 
ў памяшканні.
 • Павялічвайце хуткасць вентылятара для хуткага ахалоджвання або награвання паветра ў 
памяшканні на кароткі час.
 • Рэгулярна адчыняйце вокны для праветрывання памяшкання, паколькі якасць паветра можа 
пагаршацца пры працяглым выкарыстанні кандыцыянера.
 • Чысціце паветраны фільтр кожныя два тыдні. Пыл і смецце, якія збіраюцца ў фільтры, могуць 
перашкаджаць патоку паветра або пагаршаць працаздольнасць прыбора.
Дэталі і функцыі
Унутраны блок Вонкавы блок
Паветраны фільтр
Паветразаборнік
Пярэдняя накрыўка
Выпускны паветравод
Паветраны дэфлектар (гарызантальная засланка)
Паветраны дэфлектар (вертыкальная засланка)
Кнопка «Укл/Выкл»
1
2
3
4
6
Вентылятары паветразаборніка
Вентылятары выпускнога паветравода
1
2
ЗАЎВАГА
 • Колькасць і размяшчэнне індыкатараў работы можа мяняцца ў залежнасці ад мадэлі кандыцыянера.
 • Функцыя можа мяняцца ў залежнасці ад тыпу мадэлі.