33
ПОШУК І ВЫДАЛЕННЕ НЯСПРАЎНАСЦЕЙ
BE
Функцыя самадыягностыкі
Гэты выраб мае ўбудаваную функцыю самадыягностыкі. У выпадку памылкі індыкатар на ўнутраным 
блоку будзе мігаць з 2-секундным інтэрвалам. У гэтым выпадку звярніцеся да ваша мясцовага дылера 
або ў сэрвісны цэнтр.
Перад тым як звярнуцца ў сэрвісны цэнтр
Перад тым, як звярнуцца ў сэрвісны цэнтр, выканайце наступныя дзеянні. У выпадку, калі праблема 
паўтараецца, звярніцеся ў мясцовы сэрвісны цэнтр.
Прыкметы Магчымыя прычыны і рашэнне
Кандыцыянер не 
працуе належным 
чынам.
З блока ідзе пах дыму і незвычайныя шумы.
 • Выключыце кандыцыянер, адлучыце кабель сілкавання або адключыце 
сілкаванне і звярніцеся ў сэрвісны цэнтр.
Вада выцякае з унутранага блока, нават калі вільготнасць нізкая.
 • Выключыце кандыцыянер, адлучыце кабель сілкавання або адключыце 
сілкаванне і звярніцеся ў сэрвісны цэнтр.
Кабель сілкавання пашкоджаны або ён празмерна награваецца.
 • Выключыце кандыцыянер, адлучыце кабель сілкавання або адключыце 
сілкаванне і звярніцеся ў сэрвісны цэнтр.
Пераключальнік, аўтаматычны выключальнік (бяспека, зазямленне) 
або засцерагальнік не працуюць належным чынам.
 • Выключыце кандыцыянер, адлучыце кабель сілкавання або адключыце 
сілкаванне і звярніцеся ў сэрвісны цэнтр.
Блок выдае код памылкі падчас самадыягностыкі.
 • Выключыце кандыцыянер, адлучыце кабель сілкавання або адключыце 
сілкаванне і звярніцеся ў сэрвісны цэнтр.
Кандыцыянер не 
працуе.
Кандыцыянер не падлучаны.
 • Праверце, ці падлучаны кабель сілкавання да разеткі або ці ўключаны 
раз'яднальнікі.
Засцерагальнік згарэў або адсутнічае сілкаванне.
 • Замяніце засцерагальнік або праверце, ці не спрацаваў аўтаматычны 
выключальнік.
Збой электрасілкавання.
 • Выключыце кандыцыянер у выпадку збою электрасілкавання.
 • Калі сілкаванне будзе адноўлена, пачакайце 3 хвіліны, а затым уключыце 
кандыцыянер.
Напружанне занадта высокае або занадта нізкае.
 • Праверце, ці не спрацаваў аўтаматычны выключальнік.
Кандыцыянер аўтаматычна выключыўся ў зададзены час.
 • Уключыце кандыцыянер.
Няправільна ўстаноўлены элементы сілкавання ў пульце 
дыстанцыйнага кіравання.
 • Пераканайцеся, што элементы сілкавання ў пульце дыстанцыйнага 
кіравання ўстаноўлены правільна.
 • Калі элементы ўстаноўлены правільна, але кандыцыянер усё роўна не 
працуе, замяніце элементы і паспрабуйце яшчэ раз.