EasyManuals Logo

Monitor Audio 3G Series User Manual

Monitor Audio 3G Series
46 pages
To Next Page IconTo Next Page
To Next Page IconTo Next Page
To Previous Page IconTo Previous Page
To Previous Page IconTo Previous Page
Page #39 background imageLoading...
Page #39 background image
БЕЛАРУСКАЯ
Уступ
Monitor Audio – гэта выключна брытанская кампанія, якая займаецца распрацоўкай і вытворчасцю
акустычных сістэм. З 1972 года кампанія стала лідарам у распрацоўцы і дызайне аўдыяўстановак,
укараніўшы выкарыстанне металічных дыфузараў. Кампанія вядомая сваім выключным дызайнам
канструкцыі карпусоў і апрацоўкай паверхні калонак.
У 2017 годзе Monitor Audio купіла кампанію Roksan, якая стварала шырокапрызнаныя аўдыяпрадукты ў
Вялікабрытаніі больш за 30 гадоў. Дзякуючы асаблівай увазе да дэталей і бескампраміснаму падыходу
да якасці кампанія выпусціла серыю прайгравальнікаў, CD-плэераў, узмацняльнікаў і сістэм струменнай
перадачы, якія атрымалі прызнанне ва ўсім свеце.
Гарантыя
Гарантуецца, што прылада і па якасці вырабу і па рабочых характарыстыках не будзе мець вытворчых
дэфектаў на працягу пяці гадоў з даты пакупкі (гл. умовы ў Інструкцыі карыстальніка) у тым выпадку,
калі прадукт быў дастаўлены ўпаўнаважаным рознічным прадаўцом Monitor Audio у адпаведнасці з
дагаворам куплі-продажу спажывецкіх тавараў.
Каб мы маглі хутка знайсці вашы гарантыйныя дадзеныя ў кліенцкай базе дадзеных, калі ў гэтым узнікне
неабходнасць, зарэгіструйце свой прадукт(-ы) у інтэрнэце па адрасе: monitoraudio.com. Гэта зойме
некалькі хвілін.
Кампанія Monitor Audio пакідае за сабой права змяняць тэхнічныя характарыстыкі без апавяшчэння.
Сабвуфер Пазіцыянаванне і налада
першапачатковая настройка
Не падключайце сабвуфер да сеткі, пакуль усе сігнальныя кабелі не будуць
падключаны, а ножкі замацаваны.
Прымацуйце ножкі да ніжняй часткі сабвуфер з дапамогай пастаўленых балтоў, якія прымацоўваюцца
ў адтуліны на корпусе ці прыкруціце ножку прама ў адтуліны на ніжняй часты корпуса, у залежнасці ад
мадэлі.
Выберыце адпаведнае месца для сабвуфера, пажадана, не ў самым вуглу памяшкання, бо гэта можа
выклікаць нізкачастотны гуд. Пасля вызначэння месца, неабходна праверыць даўжыню кабеляў — яна
павінна быць дастатковай для падключэння без нацяжэння. Даўжыня кабелю павінна быць меншай за
10 метраў, каб пазбегнуць перашкод.
УВАГА! Забараняецца далучаць і адлучаць уваходныя/выхадныя кабелі RCA пры
ўключаным сабвуферы.
Для першапачатковай наладкі перавядзіце пераключальнік рэжыму ў пазіцыю «Укл» і пакіньце 12 В
трыгер кабелю (калі выкарыстоўваецца) адключаным.
Пасля далучэння ўваходных кабеляў і ўсталявання пераключальніка рэжыму ў пазіцыю «Укл», сабвуфер
можна далучыць да электрычнай сеткі і ўключыць выключальнік электрасілкавання.
Пры падключэнні да AV-рэсівера
Большасць AV-узмацняльнікаў маюць аўтаматычныя сістэмы наладкі. Калі ўзмацняльнік мае
аўтаматычную працэдуру наладкі, запусціце яе, паставіўшы ўзровень гучнасці на 10-12 гадзін,
выключальнік павінен быць ў пазіцыі «Укл».
Пасля завяршэння аўтаматычнай наладкі, праверце правільнасць задання параметраў сабвуфера на
AV-узмацняльніку. У адваротным выпадку рэкамендуецца выканаць наладку.
Зараз прайграйце розныя вядомыя вам урыўкі музыкі/ фільмаў, паступова павялічваючы ўзровень
гучнасці да сярэдняй, як толькі вы ўпэўніцеся, што ўсё працуе правільна.
monitoraudio.com 37

Questions and Answers:

Question and Answer IconNeed help?

Do you have a question about the Monitor Audio 3G Series and is the answer not in the manual?

Monitor Audio 3G Series Specifications

General IconGeneral
Series3G
TypeBookshelf
Sensitivity88dB
Power Handling100W
Crossover Frequency2.8kHz

Related product manuals