26
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ
BE
Праграма LG ThinQ
Гэта функцыя даступна толькі на мадэлях з 
лагатыпам   або ThinQ.
Праграма LG ThinQ дазваляе вам 
узаемадзейнічаць з прыладай выкарыстоўваючы 
смартфон.
Асаблівасці праграмы LG ThinQ
Злучайцеся з бытавым прыборам праз 
смартфон, выкарыстоўваючы для гэтага 
прыдатныя інтэлектуальныя функцыі.
Smart Diagnosis
Калі ў вас узнікла праблема пры выкарыстанні 
прылады, гэта функцыя смарт-дыягностыкі 
дапаможа дыягнаставаць праблему.
Налады
Дазваляе наладжваць параметры на бытавым 
прыборы і ў праграме.
ЗАЎВАГА
 • Калі вы змяняеце бесправадны 
маршрутызатар, інтэрнэт-правайдэра ці 
пароль, выдаліце зарэгістраваную прыладу з 
праграмы LG ThinQ і зноў зарэгіструйце яе.
 • у мэтах паляпшэння працы праграмы з 
бытавымі прыборамі магчыма яе змяненне без 
папярэджання аб гэтым карыстальнікаў.
 • Функцыі могуць адрознівацца ў залежнасці ад 
мадэлі.
Перад выкарыстаннем праграмы 
LG ThinQ
1
Праверце адлегласць паміж бытавым 
прыборам і маршрутызатарам.
 • Калі такая адлегласць занадта вялікая, 
гэта можа аслабіць узровень сігнала. І 
таму рэгістрацыя будзе займаць больш 
часу ці магчыма памылка ўсталявання.
2
Адключыце на смартфоне функцыю 
перадачы мабільных даных.
3
Падключыце смартфон да бесправаднога 
маршрутызатара.
ЗАЎВАГА
 • Каб праверыць падключэнне Wi-Fi, упэўніцеся, 
што на панелі кіравання гарыць значок  .
 • Бытавы прыбор працуе толькі у сетках Wi-Fi 
дыяпазону 2,4 ГГц. Каб даведацца частату 
сеткі, звярніцеся да правайдэра інтэрнэту ці 
азнаёмцеся з інструкцыяй па эксплуатацыі 
маршрутызатара.
 • Праграма LG ThinQ не адказная за якія-
небудзь праблемы з сеткавым падключэннем 
або збоі ў працы і памылкі, якія выкліканы 
сеткавым падключэннем.
 • Калі бытавы прыбор не можа злучыцца з 
сеткай Wi-Fi, магчыма, ён знаходзіцца занадта 
далёка ад маршруцізатара. Каб палепшыць 
узровень сігналу Wi-Fi, купіце паўтаральнік 
Wi-Fi (узмацняльнік сігналу).
 • З-за хатняга сеткавага асяроддзя падключэнне 
Wi-Fi можа не злучацца ці перапыняцца.
 • У залежнасці ад правайдэра інтэрнэту 
сеткавае падключэнне можа не працаваць як 
след.
 • Навакольнае бесправадное асяроддзе можа 
запавольваць сеткавае падключэнне.